newgrodno.by

Сабака на шаленства не хварэў, аднак гаспадар вырашыў пазбавіцца ад небяспечнай жывёлы, піша Tut.by.

Нагадаем, стаф першы раз напаў у студзені на першакласніка, а 2 чэрвеня пакусаў дзяўчынку. Суседзі гаспадара казалі, што сабака ўвесь час паводзіў сябе агрэсіўна, нападаў на іншых чатырохногіх на пляцоўцы для выгулу, дзяцей у двары. Людзі збіралі подпісы пад зваротам аб канфіскацыі жывёлы. Бацькі пацярпелых дзяцей пісалі заявы ў міліцыю і хадзілі на прыём да мясцовага дэпутата, каб той падняў пытанне аб правілах утрымання байцовых парод.

 — Сабака 10 дзён знаходзіўся пад наглядам. На шаленства ён не хварэў, аднак гаспадар прыняў рашэнне аб эўтаназіі, так як жывёла выяўляла агрэсію да людзей. З іншымі жывёламі сабака паводзіў сябе нармальна, — распавялі ў Гродзенскай гарадской ветэрынарнай станцыі.

Суседзі гаспадара сабакі распавялі, што гэта ўжо другі яго гадаванец, якога ўсыпляе — папярэдні сабака, таксама пароды стафардшырскі тэр'ер, таксама быў агрэсіўны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру