Былы абаронца зборнай Бразіліі Раберта Карлас аддаў пас пяткай цераз плячо падчас дабрачыннага матча ў Лондане. Відэазапіс з'явіўся ў твітары ITV.

Карлас, які гуляў за зборную свету супраць каманды Англіі, у адным з эпізодаў прапусціў мяч за спіну і, не даўшы яму ўпасці на газон, ударыў па ім пяткай. Той пераляцеў цераз плячо бразільца і патрапіў дакладна ў ногі яго партнёру Раберу Пірэсу.

Асноўны і дадатковы час гульні завяршыўся з лікам 2:2, а ў серыі пенальці зборная свету атрымала перамогу — 3:1.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру