Кіраўнік Дэмакратычнай партыі Малдовы, алігарх Улад Плахатнюк заявіў, што пераходзіць у апазіцыю і хутка вернецца ў краіну.

«Мне патрэбен перапынак, але не для таго, каб адпачываць… У гэтыя дні я працую над некалькімі планамі, і самы важны з іх — аднаўленне стабільнасці ў Малдове і міру, якога патрабуюць грамадзяне», — напісаў алігарх.

Ён таксама заявіў, што пераходзіць у апазіцыю, а зараз знаходзіцца «на барыкадах». Плахатнюк сцвярджае, што вернецца ў краіну, як толькі «яго сям'я будзе ў бяспецы, і ён будзе ў бяспецы».

Нагадаем, што ўвечары 14 чэрвеня ў Малдове стары ўрад Паўла Філіпа, звязаны з алігархам Уладам Плахатнюком, у поўным складзе сышоў у адстаўку. Пазней стала вядома, што Плахатнюк, фактычны гаспадар краіны, з'ехаў з Малдовы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру