У ходзе афіцыйнага візіту ў Францыю прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што турысты заўсёды казалі, што ва Украіне «прыгожа, смачна і прыгожыя жанчыны», што было і застаецца «нашым брэндам».

Зяленскі сустракаўся з прадстаўнікамі самага вялікага ў свеце кампуса стартапаў Station F. У ходзе сустрэчы бакі абмяняліся меркаваннямі наконт развіцця Украіны і ролі IT-індустрыі ў гэтым працэсе.

Растлумачваючы сваю пазіцыю на гэты конт, прэзідэнт Украіны звярнуў увагу на ўражанні замежных турыстаў, якія наведваюць Украіну. Так, ён залічыў да турыстычных брэндаў краіны прыгажосць прыроды, кухню і ўкраінскіх жанчын.

«Заўсёды было ўяўленне ва ўсім свеце, што Украіна, гэта, у першую чаргу, сельская гаспадарка, гэта шахты, гэта металургі. А турысты казалі, што ва Украіне вельмі прыгожа, вельмі смачна і вельмі прыгожыя людзі, асабліва жанчыны. Так, усё гэта ёсць, і яно застаецца нашым брэндам», — адзначыў прэзідэнт Украіны.

Пасля Зяленскі дадаў, што неўзабаве пра Украіну могуць загаварыць як пра краіну, у якой развіта IT-індустрыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0