Журналістка казахстанскага выдання tengrinews.kz пабывала ў доме бацькоў украінскага прэзідэнта.

Радзіма шостага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага — транспартны вузел і прамысловы горад Крывы Рог, у якім сёння жывуць яго бацькі: Рыма Уладзіміраўна і Аляксандр Сямёнавіч.

Бацькоўскі дом — чатырохпакаёвая кватэра ў савецкім шматпавярховіку, такіх дамоў-мурашнікаў па былым Саюзе тысячы, калі не больш.

Вуліца Зямлячкі, сціплы двор, прыпаркаваныя бюджэтныя аўто. Журналістка ўбачыла, што ніякай аховы ў доме бацькоў прэзідэнта не было.

«Вам, напэўна, рамонт у доме зробяць, ды і горад падлатаюць?» — спытала журналістка.

«Калі толькі нам — то не трэба. Калі рабіць, то ўсім, па ўсёй Украіне патрэбен рамонт. Ды перастаньце, мы простыя людзі», — адказаў бацька Уладзіміра Зяленскага.

Сціплая, але ўтульная кватэра, шмат чырвонага колеру — мэбля, дываны.

«Гэта Рымачка любіць», — тлумачыць Аляксандр Сямёнавіч, знаёміць з жонкай і праводзіць кароткую экскурсію.

Бацькі Зяленскага — пенсіянеры па ўзросце, але бацька працягвае выкладаць у Крыварожскім эканамічным інстытуце.

Таксама ён адзначыў, што ён і жонка Рыма Уладзіміраўна адмаўляюцца ад пастаянных прапаноў з боку сына пераехаць у Кіеў.

Сам Аляксандр Сямёнавіч, які з'яўляецца загадчыкам кафедры інфарматыкі і інфармацыйных тэхналогій, сцвярджае, што нядрэнна атрымлівае. Да таго ж, у яго ёсць пенсія.

— Я нядрэнна атрымліваю, у мяне пенсія. Ён сам заўсёды прапануе, то машыну хацеў купіць, то ў Кіеў клікаў. Я не хачу, а ён летам выштурхвае нас адпачываць за свой кошт, вось зубы мне паставіў. Я не вельмі прыхільнік гэтых рэчаў. Я сціплы чалавек. А што трэба, плавальны басейн, ці што? Куды яшчэ, у рэстаран? Ну нам і гэтага не трэба. Яна выдатна гатуе! Што нам трэба? Здароўе і ўсё, — распавёў бацька Уладзіміра Зяленскага.

Гаворачы пра палітыку Уладзіміра Зяленскага, яго бацькі адзначылі, што хочуць бачыць мір у краіне. «Ну, калі ён кажа «агрэсар» пра Расію, мне не падабаецца такое слова. Але я тонкасцяў не ведаю, можа, гэта так трэба», — прызнаўся Зяленскі-старэйшы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру