У Лідзе трое хлопцаў, старэйшаму з якіх 18 гадоў, вырашылі праверыць пільнасць міліцыянераў. Для гэтага яны разыгралі перад праваахоўнікамі сцэнку, у якой адзін падлетак нібыта забівае другога.

Фота: pvlida.by

Фота: pvlida.by

Старэйшы падлетак у кампаніі вядзе свой YouTube-канал і пазіцыянуе сябе як блогер.

«Сваіх падпісчыкаў прыцягвае тым, што правярае рэакцыю супрацоўнікаў розных экстраных службаў. Так, у адным са змантаваных відэа ён нібыта п'е віно побач з будынкам Лідскага РАУС і здзіўляецца, што ніхто з вартавых парадку на гэта не рэагуе. У іншым сюжэце ў яго «здараецца» прыступ эпілепсіі ў краме: ён падае на падлогу, з рота ідзе пена», — піша pvlida.by.

На гэты раз хлопцы вырашылі праверыць рэакцыю міліцыянераў на забойства. Па сцэнары «забойца» з нажом павінен быў гнацца за «ахвярай», паваліць яе на зямлю побач з міліцыянерамі, нанесці колата-рэзаныя раны і паспрабаваць уцячы. Падлеткі папярэдне парэзалі на кавалачкі майку, а ў якасці «крыві» выкарыстоўвалі чырвонае віно.

Фота: pvlida.by

Фота: pvlida.by

Рэакцыя праваахоўнікаў на «злачынства» была імгненная. Усіх хлопцаў затрымалі.

Фота: pvlida.by

Фота: pvlida.by

Аднаго з кампаніі паставілі на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх, астатніх аштрафавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0