Марыя Сапега і Марыніка Варашыльска-Сапега ў выходныя шпацыравалі па Мінску. Пані Марыніка прыехала з Варшавы, а пані Марыя — аж з Кеніі.

Яны будуць у краіне цэлы тыдзень, цягам якога аб'едуць мясціны, звязаныя з гісторыяй роду. Сваё падарожжа яны пачалі са сталіцы.

Радзіму продкаў дзве княгіні наведваюць упершыню.

Пані Марыя — прадстаўніца «кенійскай» галіны роду. Яе дзед быў польскім дыпламатам, а бацька Яўстах Сапега ваяваў супраць нацыстаў у Другую сусветную. Яны выехалі ў Найробі пасля вайны.

Пані Марыніка — Сапега па мужу. Яна займаецца фармацэўтычным бізнэсам і дабрачыннасцю ды ўваходзіць у дзясятку найлепшых польскіх бізнэсвумен.

Гідамі па краіне для дзвюх княгінь будуць гісторыкі з Гродна Генадзь і Альбіна Семенчукі.

Ідэя наведаць радзіму продкаў з'явілася падчас супрацы з беларускім Генеалагічным агенцтвам Wenda, дзе пані Марыніка ўдакладняла пытанні, звязаныя з радаводам.

У гісторыі бывала ўсякае, але цяпер нашчадкі Сапегаў сябруюць з нашчадкамі сваіх галоўных канкурэнтаў — Радзівілаў. Падчас свайго падарожжа Марыя і Марыніка збіраюцца наведаць Нясвіж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?