Медыя-Палессе

Медыя-Палессе

На мінулым тыдні інтэрнэт абляцелі здымкі клубніцаў, выкінутых у поле жыхарамі Лунінецкага раёна. Людзі паскардзіліся Лукашэнку на складанасці са збытам ягад. Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу Міністэрству антыманапольнага развіцця і гандлю (МАРГ) і Белкаапсаюзу разабрацца ў сітуацыі з клубніцамі, паведамляе «Беларусь — 1».

Па словах старшыні праўлення Белкаапсаюза Валерыя Іванова, спажыўкааперацыя гатова закупляць клубніцы ў насельніцтва без абмежавання. А кошты на сакавітыя плады могуць змяняцца па некалькі разоў за дзень. Але менш за рубель кілаграм таварнай ягады не каштуе.

«Вось яна — адборная, прыгожая, не пабітая, свежая, — кажа Валерый Іваноў. — Вось гэта цана яе. Мы закупляем ад 1 рубля 20 капеек у залежнасці ад паставак, у залежнасці ад колькасці. Увогуле, канкурэнтная цана, і часам даходзіць цана да 2 рублёў. Вось гэтыя клубніцы называюцца бачкавымі. Яны дробныя. На прылаўкі яе, вядома, ужо не паставіш, таму іх нарыхтоўваем і выкарыстоўваем далей у вінаробстве. З яе падрыхтоўваюць зыходны матэрыял для віна — клубнічны сок, які мы потым спіртуем і пускаем у далейшую перапрацоўку. Кошт гэтай - 30 капеек за кілаграм».

За цэнавай сітуацыяй на клубнічным рынку краіны пільна сочыць і МАРГ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0