Эстафета «Полымя міру» II Еўрапейскіх гульняў прыбыла на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску, перадае БелТА.

Эстафета сёння пачалася каля Нацыянальнай бібліятэкі, старт ёй дала алімпійская чэмпіёнка Пхёнчхана па біятлоне Надзея Скардзіна. Факел па праспекце Незалежнасці пранеслі таксама шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе Віталь Гуркоў, выканаўчы дырэктар Еўрапейскіх гульняў Сайман Клег, артысты Аляксей Хлястоў і Іна Афанасьева, алімпійскія чэмпіёнкі па фрыстайле Ала Цупер і Ганна Гуськова, касманаўт Алег Навіцкі, кампазітар Эдуард Ханок, народныя артысты Расіі дрэсіроўшчыкі Аскольд і Эдгар Запашныя, чатырохразовы алімпійскі чэмпіён па біятлоне Аляксандр Ціханаў.

«Полымя міру» на Кастрычніцкую плошчу прынёс музыкант Віталь Артыст.

Эстафета агню II Еўрапейскіх гульняў прадоўжыцца ў Мінску 19 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?