Сёння ў Мінску Аляксандр Лукашэнка прымае ў гасцях прэзідэнта Егіпта Абдэль Фатаха аль-Сісі.
Пасля завяршэння перамоў і падпісання двухбаковых дакументаў Лукашэнка ўзнагародзіў прэзідэнта Егіпта ордэнам Дружбы народаў.
«У Савецкага Саюза і Егіпта былі заўсёды добрыя адносіны, і мы з вамі спадкаемцы гэтых добрых традыцый», — адзначыў Лукашэнка.
Прэзідэнт Егіпта падзякаваў за ўзнагароду і цёплы прыём ўсёй дэлегацыі.
Аляксандр Лукашэнка таксама правёў для Абдэль Фатаха аль-Сісі невялікую экскурсію па Палацы Незалежнасці, падчас якой прэзідэнт Егіпта азнаёміўся з экспазіцыяй работ беларускага фатографа Сяргея Плыткевіча «Планета Беларусь» і выставай здымкаў з міжнародных мерапрыемстваў з удзелам Лукашэнкі.
На заканчэнне сустрэчы прэзідэнт Егіпта пасадзіў дрэва на алеі ганаровых гасцей ля Палаца Незалежнасці.