У Нямеччыне дзесяткі гарадоў прапанавалі прыняць выратаваных у Міжземным моры мігрантаў, якім Італія забараніла выходзіць на бераг у сваіх партах, паведамляе Deutsche Welle.

У Міністэрстве ўнутраных спраў Германіі пацвердзілі, што атрымалі афіцыйныя просьбы ад больш чым 50 муніцыпалітэтаў аб прыёме 53 мігрантаў, выратаваных караблём нямецкай няўрадавай арганізацыі.

Мігрантаў выратавалі ля ўзбярэжжа Лівіі на мінулым тыдні.

Улады Італіі заблакавалі выратавальнае судна на ўваходзе ў тэрытарыяльныя воды, заявіўшы, што спробы зрабіць гэта выклікаюць суровыя штрафы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0