На Кальварыйскай, 21, у былым будынку філіяла «Мінскдрэў» апошні тыдзень ідзе рамонт: будаўнікі мяняюць старыя вокны, фарбуюць фасад у колер чырвонай цэглы, перарабляюць будынак унутры. Вытворчасць даўно перанеслі за горад, памяшканні былых цэхаў пустуюць з 2012 года.

Як растлумачыў намеснік кіраўніка Маскоўскага раёна Уладзімір Танкевіч, у аб'екта змяніўся ўласнік, новы ўладальнік заняўся рамонтам памяшканняў, але што там будзе ўнутры і якая кампанія купіла будынак, чыноўнік сказаць не гатовы.

На сайце сталічнага забудоўшчыка «Белрэканструкцыя» ўжо ёсць аб'явы пра здачу некалькіх памяшканняў у гэтым будынку ў арэнду, а таксама эскізы інтэр'ераў. Прызначэнне — гандлёва-офіснае.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру