Беларуская міфалогія — гэта асобны свет, які ляжыць у аснове беларускай культуры і адрознівае яе ад іншых культур. Але зараз існуе шмат памылковай і недакладнай інфармацыі пра беларускія міфы. Каб гэта выправіць, праект Этнаакадэмія запісаў з дацэнтам гістарычнага факультэту БДУ Дзмітрыем Скварчэўскім відэакурс «Багі, духі, героі: персанажны код беларускай міфалогіі», які бясплатна можна прагледзець на платформе Stepik.org.

Курс складаецца з чатырох частак: глядач можа даведацца пра адметныя рысы беларускай міфалогіі, яе багоў, духаў і герояў. Фармат курсу — «гуманітарны серыял», які можна паглядзець за чатыры гадзіны. Аўтар распавядае пра розныя беларускія старажытныя міфы жывой мовай, у курсе прасочваецца захапляльны сюжэт.

Курс «Багі, духі, героі: персанажны код беларускай міфалогіі» з’яўляецца часткай праекту «Этнаакадэмія» пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза і сафінансавання DVV International. Удзельнікі праекта ствараюць анлайн-курсы па этнаграфіі, народных рамёствах і народным мастацтве. Этнаакадэмія робіць так, каб якасныя веды ў галіне народазнаўства — пра традыцыйныя рамёствы, традыцыйнае мастацтва і тэарэтычныя веды па этнаграфіі — былі дасяжныя ўсім і паўсюль. Для гэтага запрашаюцца беларускія спецыялісты, якія рыхтуюць матэрыял па выніках сваёй навуковай працы.

Курс размешчаны на платформе Stepik.org.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру