У Мінску матацыклісты заблакавалі праезд п'янаму кіроўцу і перадалі яго супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі.

Інцыдэнт здарыўся 16 чэрвеня прыблізна а 2.00 на скрыжаванні вуліцы Энгельса і праспекта Незалежнасці. Аўтамабіль BMW, якім кіраваў 30-гадовы мужчына, рухаўся па праспекце Незалежнасці, па датычнай траекторыі сутыкнуўся з аўтамабілем Kia Rio і працягнуў рух.

Матацыклісты заблакавалі праезд парушальніку правілаў дарожнага руху і выклікалі міліцыю. Экіпаж ДАІ затрымаў нецвярозага кіроўцу. Аўтамабіль адвезлі на штрафстаянку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0