Навукоўцы высветлілі, што чуллівы позірк з'явіўся ў сабак у працэсе натуральнага адбору як стратэгія зносін з людзьмі, піша BBC.

Спецыялісты правялі даследаванне, у якім параўналі паводзіны ваўкоў і сабак побач з чалавекам. Навукоўцы заўважылі, што другія больш актыўна ўзнімалі бровы ў такой сітуацыі. Далейшыя даследаванні паказалі, што ў працэсе прыручэння ў сабак з'явілася адмысловая цягліца, пры актыўнай рабоце якой позірк становіцца як у шчанюка.

Навукоўцы адзначаюць, што калі сабакі ўзнімаюць бровы, у людзей узнікае моцнае жаданне даглядаць за імі. Гэтая рыса прыцягвала чалавека стагоддзямі.

Акрамя таго, сам чалавек паўплываў на ход эвалюцыі, неўсвядомлена ажыццяўляючы селекцыю і выбіраючы гадаванцаў з найбольш чуллівым позіркам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру