Дэпутаты Мінгарсавета на 10-й сесіі прапанавалі ўключыць участак зямлі плошчай 321,56 га ў склад сталіцы, перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».
У склад Кастрычніцкага раёна мяркуецца ўключыць участак зямлі плошчай 321,56 га, які знаходзіцца на тэрыторыі Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.
Гэта робіцца для далейшага развіцця інфраструктуры Нацыянальнага аэрапорта Мінск і добраўпарадкавання прылеглых тэрыторый.
Дэпутаты Мінгарсавета прынялі рашэнне ўнесці прапанову ў Савет Міністраў і прадставіць гэты праект на разгляд Лукашэнкі.





