Фота з Вікіпедыі

Фота з Вікіпедыі

Прэзідэнт групы кампаній Louis Vuitton Moët Hennessy (LVMH) і яе асноўны ўладальнік, французскі бізнэсмен Бернар Арно ўвайшоў у лік людзей з багаццем больш за $100 мільярдаў, паведамляе РБК са спасылкай на Bloomberg.

Па падліках яго экспертаў, за мінулы дзень капітал Арно вырас амаль на $3 млрд, да $100,4 млрд. Такім чынам, агульная колькасць «стамільярдэраў» (centibillionaire, як называе іх Bloomberg) у свеце вырасла да трох: раней гэтага тытула ўдастоіліся заснавальнік Amazon Джэф Безас і заснавальнік Microsoft Біл Гейтс.

З пачатку 2019 года капітал Арно дзякуючы росту кошту акцый LVMH (на 43%) вырас амаль на $ 32 млрд, што дазволіла яму рэзка палепшыць сваё становішча ў рэйтынгах мільярдэраў. У пачатку сакавіка Арно ўпершыню здолеў увайсці ў топ-3 рэйтынгу Bloomberg Billionaires Index, пацясніўшы кіраўніка інвесткампаніі Berkshire Hathaway Уорэна Бафета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0