Былы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі паўстане перад судом па карупцыйнай справе, паведамляе France 24.

Разбіральніцтва пачнецца ў бліжэйшыя месяцы. Паведамляецца, што Сарказі стане першым прэзідэнтам Францыі, якога будуць судзіць па абвінавачванні ў карупцыі.

Упершыню абвінавачванні Сарказі ў карупцыі і выкарыстанні службовага становішча ў асабістых мэтах і «гандлі ўплывам» прад'явілі яшчэ 1 ліпеня 2014 года. У прыватнасці, Сарказі падазраюць у тым, што ён выкарыстаў свае сувязі для атрымання інфармацыі аб ходзе следства па «справе Бетанкур», фігурантам якой ён з'яўляўся і якую закрылі ў 2013 годзе. Тады Сарказі абвінавачвалі ў тым, што ў 2007 годзе ён атрымаў 150 тысяч еўра на сваю прэзідэнцкую кампанію ад найбагацейшай жыхаркі Францыі — уладальніцы кампаніі L'Oréal Ліліян Бетанкур. Як сцвярджалася, гэтую суму палітык і яго набліжаныя вымантачылі ў Бетанкур, скарыстаўшыся яе дэменцыяй.

Сарказі быў прэзідэнтам Францыі з 2007 па 2012 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0