Беларусам нельга разглядаць жыццё на пенсіі толькі праз прызму дзяржаўнага пенсійнага забеспячэння, заявіў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў падчас анлайн-канферэнцыі па пытаннях пенсіённага забеспячэння.

Жыхар Барысава Сямён Пятровіч спытаў падчас анлайн-канферэнцыі, ці рэальна пенсіянеру ў краіне пражыць на сярэднюю пенсію (400 рублёў).

«І ці будзе гэта паўнавартаснае жыццё, на ваш погляд, ці выжыванне? Гаворка не ідзе пра падарожжы на пенсіі па краіне і за межамі краіны (як робяць тыя ж еўрапейскія пенсіянеры, якія могуць на адпачынку падарожнічаць), а аб банальнай магчымасці купіць нармальную ежу, а не эканоміць на кожнай капейцы», — удакладніў Пятровіч.

Намеснік міністра працы адказаў:

— Узровень дзяржаўных пенсій залежыць ад эканамічных магчымасцяў і вызначаецца аб'ёмам наяўных пенсійных сродкаў. На індывідуальным узроўні памеры працоўных пенсій залежаць ад працягласці стажу работы пенсіянера і яго заробку да выхаду на пенсію. Чым вышэйшы стаж і заробак, тым вышэй і памер пенсіі. Аднак жыццё на пенсіі нельга разглядаць толькі праз прызму дзяржаўнага пенсійнага забеспячэння. За мяжой шырока практыкуецца фарміраванне работнікамі дадатковых пенсійных зберажэнняў у страхавых кампаніях, банках, да якіх можна звярнуцца ў пенсійны перыяд. Менавіта гэтыя назапашванні дазваляюць пенсіянерам падарожнічаць. У Беларусі таксама ёсць магчымасці фармаваць дадатковыя зберажэнні на старасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0