Следчы камітэт паведаміў падрабязнасці інцыдэнту з вакалістам Neuro Dubel Юрыем Навумавым.
Фота: Еўрарадыё.
У адной са сталічных кватэр на працягу некалькіх дзён мужчына і маладая пара распівалі алкаголь. Днём 18 чэрвеня на нумар 103 звярнулася дзяўчына з просьбай прыехаць да яе ў кватэру для аказання медыцынскай дапамогі. Медыкамі ў музыкі было выяўлена нажавое раненне ў вобласці жывата, аказана неабходная дапамога. Затым яго даставілі ў бальніцу, дзе ён працягвае знаходзіцца да гэтага часу.
Завялі крымінальную справу па ч.1 ст.147 (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) Крымінальнага кодэкса.
На дачыненне да здзяйснення злачынства правяраюцца 25-гадовы хлопец і 19-гадовая дзяўчына, якія пражываюць у кватэры.
У ходзе следства Юрый Навумаў растлумачыў, што нажавое раненне ён прычыніў сабе самастойна і на яго ніхто не нападаў.