У ходзе сутыкненняў каля будынка парламента Грузіі ў Тбілісі пацярпелі 52 чалавекі, паведамляе грузінскае грамадскае тэлебачанне.

Паводле Міністэрства аховы здароўя Грузіі, сярод пацярпелых 14 дэманстрантаў і 38 супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Раненні таксама атрымаў аператар тэлеканала Руставі-2. У яго раны ад гумовых куль у вобласці горла і грудзі.

Сутыкненні паміж праваахоўнікамі і дэманстрантамі працягваюцца. Удзельнікі акцыі паспрабавалі прарваць кардон спецназа. Яны кідалі ў іх розныя прадметы і камяні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0