У фінал выбараў лідара Кансерватыўнай партыі Брытаніі, які стане прэм'ерам, выйшлі былы і цяперашні міністры замежных спраў, Барыс Джонсан і Джэрэмі Хант. Барыс Джонсан лічыцца відавочным фаварытам. Пераможца высветліцца ў канцы ліпеня.
У чацвер у апошнім туры галасавання ў парламенцкай фракцыі Джонсан набраў 160 галасоў, Хант - 77. Міністр навакольнага асяроддзя Майкл Гоўв — 75 і пакінуў гонку.
Зараз выбіраць лідара будуць усё прыкладна 160 тысяч членаў Кансэрватыўнай партыі, галасуючы па пошце.