Расійскі дэпутат-камуніст Сяргей Гаўрылаў у інтэрв'ю «Камерсанту» распавёў пра тое, чаму сеў у крэсла кіраўніка грузінскага парламента на Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя.

Чытайце. У Тбілісі выхадка расійскага дэпутата справакавала масавыя пратэсты ВІДЭА

«Куды мяне запрашае сесці прымаючы бок — там я і знаходжуся. Па пратаколе гэта ганаровае месца адводзіцца менавіта старшынствуючаму Генасамблеі, а не сакратарам. А Генеральную асамблею вядзе толькі прэзідэнт Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя — у дадзеным выпадку я», — распавёў Гаўрылаў.

Паводле слоў дэпутата, ён сядзеў на такім жа месцы і ў парламентах іншых краін, але гэта не стварала праблем. Гаўрылаў падкрэсліў, што ён «сціплы чалавек», і гатовы працаваць «хоць на прыстаўной табурэтцы», паведамляе Lenta.ru. 

Грузінская апазіцыя закідала бутэлькамі і абліла вадой Сяргея Гаўрылава пасля таго, як ён адкрыў мерапрыемства, седзячы ў крэсле кіраўніка грузінскага парламента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0