president.gov.by

president.gov.by

Рамзан Кадыраў прыбыў сёння ў Мінск і будзе прысутнічаць на цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў. Напярэдадні мерапрыемства ён сустрэўся з кіраўніком беларускай дзяржавы, піша БелТА.

Указ аб узнагароджанні Рамзана Кадырава ордэнам Дружбы народаў Лукашэнка падпісаў яшчэ ў жніўні 2018 года. Кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі ўдастоены гэтай узнагароды за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносін і ўсебаковага супрацоўніцтва з Беларуссю.

Кадыраў раней зрабіў унёсак у вызваленне грамадзян Беларусі з лівійскага палону. Адзін з іх — Вячаслаў Качура — вярнуўся на радзіму ў пачатку лютага 2018 года, ён быў апошнім з беларускіх грамадзян, захопленых падчас лівійскага ўнутрыпалітычнага крызісу 2011 года, і з тых часоў гвалтоўна ўтрымлівалі ў Трыпалі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0