Пра выпадак піша віцебская абласная міліцыя.

Мужчыну 26 гадоў, і ён ужо адседзеў. Зараз працуе пастухом. Днямі падпаліў дзве хаты ў в. Вялікая Кавалеўшчына.

Справа была так. Гуляючы па вёсцы зайшоў у пусты дом. Закурыў цыгарэту і кінуў яе ў банку з фарбай. Пасля гэтага ён дастаў другую цыгарэту, запаліў яе і кінуў на канапу.

Пайшоў да іншай пустой хаты. Там падпаліў цюль. Пасля паспяшаўся збегчы. Але неўзабаве вярнуўся, бо яму не было добра відаць пажару.

На месцы здарэння ён быў затрыманы міліцыяй. Што тычыцца дамоў, то адзін з іх цалкам згарэў, у іншым пацярпеў толькі ўнутраны інтэр'ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0