Аляксандр Лукашэнка падарыў высокім гасцям, якія прыбылі ў Беларусь на адкрыццё II Еўрапейскіх гульняў, эксклюзіўныя сувеніры, паведамляе БелТА.

Для ўсіх VIP-гасцей, з якімі асабіста сустрэўся кіраўнік дзяржавы, быў падрыхтаваны спецыяльны набор падарункаў. Гэта пано «II Еўрапейскія гульні 2019 года». Яно выраблена з моранага дубу, якому амаль паўтары тысячы гадоў. Гэты матэрыял заўсёды лічыўся ўнікальнейшым і выкарыстоўваўся для афармлення самых дарагіх інтэр'ераў. Памер пано складае 35x40 см. Яно выканана ў сімволіцы II Еўрапейскіх гульняў. На ім замацаваны медальёны, якія сімвалізуюць 15 відаў спорту, прадстаўленых на мультыспартыўным форуме.

Аляксандр Лукашэнка таксама падарыў кожнаму з высокіх гасцей эксклюзіўны набор шакаладу і талісман II Еўрапейскіх гульняў — лісяня Лёсіка.

Аляксандр Лукашэнка ўручае памятныя падарункі прэзідэнту Грузіі Саломэ Зурабішвілі.

Аляксандр Лукашэнка ўручае падарункі кіраўніку Чачэнскай Рэспублікі Расійскай Федэрацыі Рамзану Кадыраву.

Аляксандр Лукашэнка ўручае памятныя падарункі прэзідэнту Сербіі Аляксандру Вучычу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

5
Каментатар / Адказаць
08.05.2012 / 20:45
Zrabiu Padarunki.....I USIO sa svaioi Kisheni ?.....................
1
Каментатар / Адказаць
11.11.2010 / 17:15
Лёсік - гэта ў вас, Рэд.) а ў лукавага - глядзіце што - Лесик (ці вы яму свайго лёсіка аддасцё?))
0
Каментатар / Адказаць
02.05.1987 / 14:45
кашмар.. на што 1,5-тысячагадовае высакароднае дрэва ідзе
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру