Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваім твітары пацвердзіў, што ўдар па цэлях у Іране, які павінен быў стаць адказам на знішчэнне іранскай ракетай амерыканскага беспілотніка, быў адменены ім у апошні момант.

«Мы былі ў поўнай гатоўнасці, каб нанесці ўдар адплаты па трох розных цэлях, калі я спытаў, колькі чалавек загіне. «150 чалавек, сэр», — адказаў генерал. За дзесяць хвілін да ўдару я спыніў яго, непрапарцыйна [было б забіваць 150 чалавек] за збіты беспілотны дрон», — напісаў Трамп на сваёй старонцы.

У той жа час прэзідэнт запэўніў, што ўзброеныя сілы ЗША гатовыя дзейнічаць і Іран «ніколі не зможа атрымаць ядзерную зброю», каб выкарыстоўваць яе супраць Амерыкі ці любой іншай краіны свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0