Учора, 20 чэрвеня, у слуцкім мікрараёне «Цукровы» адключылі гарачую ваду. Жыхары пішуць у «Кур'ер» і абураюцца: чаму так надоўга?

«Ёсць два моманты. Першае — вялікі аб'ём дарагіх работ па мадэрнізацыі сістэмы газазабеспячэння на ЦЭЦ, што нават пры напружанай працы патрабуе працяглага часу. Другое — горад не разлічваецца за назапашаныя даўгі за цеплазабеспячэнне мікрараёна, таму гарачая вада будзе ўключацца толькі пасля іх пагашэння.

Спадзяемся, што гэта адбудзецца на працягу месяца, пакуль ідуць работы па мадэрнізацыі. Таму жыхарам мікрараёна неабходна звяртацца ў першую чаргу ў райвыканкам, каб былі пагашаныя даўгі, бо магчымая адсутнасць гарачай вады ў мікрараёне і пасля заканчэння работ на ЦЭЦ. Нам неабходныя сродкі для разліку за работы па мадэрнізацыі ЦЭЦ», — растлумачыў «Кур'еру» Восіп Дапіра, старшыня назіральнай рады ААТ «Слуцкі цукрарафінадны камбінат».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру