«Я не шукаю вайны», — адзначыў, каментуючы сітуацыю, палітык. Ён таксама заявіў, што запрашае іранскае кіраўніцтва сесці за стол перамоваў.

Пры гэтым выключаць магчымасць ваеннага канфлікту Трамп не стаў.

«Калі гэта здарыцца, гэта будзе знішчэннем, якога вы ніколі не бачылі раней», — запэўніў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да Тэгерана.

«Але я гэта [разбурэнні] рабіць не збіраюся», — дадаў Трамп.

Іран, у сваю чаргу, нагадаў амерыканскі лідар, не можа мець ядзернай зброі.

«Вы хочаце гаварыць — добра. У адваротным выпадку ў вас будзе дрэнная эканамічная сітуацыя ў бліжэйшыя тры гады», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0