Жалобная цырымонія пачалася ў 3.15 з тэатралізаванай пастаноўкі пра апошні мірны дзень 1941 года. У напамін аб тым, што здарылася 78 гадоў таму, перадсвітальную цішыню перапынілі кулямётныя стрэлы і залпы артснарадаў. На ўстаноўленых ля Вечнага агню экранах змяняліся партрэты абаронцаў Брэсцкай крэпасці, гучалі ўспаміны пра першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. За дзеяннем на плошчы Цырыманіялаў назіралі каля 10 тысяч чалавек.

«Дзень памяці і смутку вяртае нас да адной з самых гаротных дат у нашай гісторыі. Сёння мы ўспамінаем тых, хто першым прыняў бой, загінуў на палях бітваў, на акупаваных тэрыторыях — усіх, чые жыцці абарвала вайна, — сказаў старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук. — Сёлета адзначаецца тысячагоддзе Брэста. Ацэньваючы мінулыя стагоддзі, мы бачым, як шмат адняла гэтая вайна. Наша асаблівая ўдзячнасць франтавікам і працаўнікам тылу за тое, што адстаялі незалежнасць Радзімы, зноўку адбудавалі спаленыя і спустошаныя гарады, падарылі нам сучаснасць і будучыню».

Сёлета да Брэсцкай крэпасці прыехалі журналісты і блогеры з Казахстана, прадстаўнікі асацыяцыі воінаў-інтэрнацыяналістаў Калінінградскай вобласці, удзельнікі цягніка памяці з Санкт-Пецярбурга, дэлегацыі горада Сертолава Ленінградскай вобласці, Іжэўска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?