Актывісты Руху салідарнасці «Разам» увечары 20 чэрвеня сфатаграфавалі ў Оршы эшалон з расійскай вайсковай тэхнікай.

Фота Алена Талстая, Рух Салідарнасці «Разам».

Фота Алена Талстая, Рух Салідарнасці «Разам».

Для ўдзелу ў парадзе 3 Ліпеня ў Беларусь перакідваюцца вайскоўцы 4-й Кантэміраўскай дывізіі і 27-й Севастопальскай асобнай мотастралковай брыгады з Падмаскоўя.

У складзе пешых і механізаваных разлікаў вуліцамі Мінска пройдуць прыкладна 300 расійскіх вайскоўцаў.

Акрамя гэтага, 3 лiпеня ў небе над Мінскам праляціць і расійская авіяцыя. Як мяркуецца, гэта будзе пілатажная група «Беркут» (верталёты Ка-52) і знішчальнікі-бамбавікі Су-34. 

Едуць у Беларусь і аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы «Іскандэр» 112-й ракетнай брыгады. Іх прывязуць у Мінск чыгункай — праедуць больш за 1000 км.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?