Гульцы некалькіх грузінскіх футбольных клубаў выйшлі на матчы чэмпіянату краіны ў майках з антырасійскімі лозунгамі, паведамляе apsny.ge
Футбалісты «Тарпеда» з Кутаісі з'явіліся на поле ў чорных майках з надпісам, што Расія акупавала частку Грузіі.
У аналагічных майках выйшлі на матч футбалісты «Лакаматыва» і «Руставі» ў Тбілісі.
Адносіны Расіі і Грузіі ўскладніліся пасля масавых акцый пратэсту ў грузінскай сталіцы.





