На таргах у Мінску даляр ЗША працягнуў зніжэнне. На пачатку сесіі ён апусціўся на 0,0055 капейкі да 2,0362.
Максімальны курс амерыканскай валюты быў на таргах 3 студзеня: 2,1788 рубля, а 1 студзеня даляр каштаваў 2,1598 беларускага.
Сёння некаторыя банкі ўжо купляюць даляр па 2,01 рубля.
Еўра сёння вырас на дзве капейкі да 2,3280
Расійскі рубель расце на 0,0010 да 3,2362 за 100 адзінак.