У Гродне скончыўся суд над майстрам цэха ААТ «Гродна Азот», які абвінавачваўся ў парушэнні правілаў пажарнай бяспекі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Мікалай Саўль прызнаны невінаватым і апраўданы за адсутнасцю ў яго дзеяннях складу злачынства, піша Tut.by.
Суд па выбуху на «Азоце» пачаўся яшчэ ўлетку 2017 года. Абвінавачаны быў толькі адзін — майстар па рамонце тэхналагічнага абсталявання Мікалай Саўль, у падпарадкаванні якога знаходзіліся 14 чалавек. Мужчына абвінавачваўся ў парушэнні правілаў пажарнай бяспекі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.
Яму пагражала да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Шкода прадпрыемству ацанілі амаль у 94 тыс. рублёў.
Пацярпелыя, а іх шасцёра, не прад'яўлялі матэрыяльных прэтэнзій да Саўля.
Мікалай Саўль з абвінавачваннем быў не згодны і распавядаў, што з 2013 года ён працаваў майстрам па рамонце, да гэтага некалькі гадоў працаваў на «Гродна Азоце» мантажнікам. Казаў, што свае службовыя абавязкі ведаў і выконваў.
24 чэрвеня 2019 года крымінальная пераслед мужчыны быў спынены. Суд прыйшоў да высновы, што ў дзеяннях майстра цэха адсутнічае склад злачынства. Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны.
Надзвычайнае здарэнне адбылося на прадпрыемстве 6 чэрвеня 2016 года. Пры правядзенні агнявых работ (рамонтнікі распілоўвалі пры дапамозе газавага абсталявання металічныя канструкцыі) іскры трапілі на гідраксіламінсульфат. У выніку прадуктамі яго тэрмічнага раскладання атруціліся і пазней памерлі двое рабочых, яшчэ трое былі шпіталізаваны.
Загінулыя - хлопцы, якія займаліся будаўнічымі работамі ў адным з цэхаў прадпрыемства. Ім было 35 і 28 гадоў. Відавочцы казалі, што задымленне адбылося з-за выбуху пароў, якія сабраліся ўнутры цэнтрыфугі, якую яны рамантавалі.