Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая апублікавала ў Telegram-чаце праект зменаў у правілы прызыву на тэрміновую вайсковую службу.

Як сьцьвярджае Ганна Канапацкая, праект быў унесены Саветам міністраў у тэрміновым парадку і разлічаны на прыняцце падчас бягучай сесіі.

Законапраект прадугледжвае, што адтэрміноўку ад службы будуць даваць толькі раз для атрыманьня сярэдняй адукацыі або вышэйшай адукацыі І ступені (бакалаўрыяту), але яна не будзе прадстаўляцца для магістратуры або аспірантуры (выключэнне — калі на навучаньне накіроўваюць дзяржаўныя органы).

Непраходжанне вайсковай службы без законнай падставы, паводле законапраекту, можа стаць прычынай для адмовы ад прыёму на дзяржаўную службу, у органы ўнутраных справаў, органы фінансавых расьсьледаваньняў і надзвычайных сытуацыяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0