Па запрашэнні беларускага боку ў Мінск для ўдзелу ў парадзе 3 Ліпеня прыбыў парадны разлік ганаровай варты Народна-вызваленчай арміі Кітая, паведамляе БелТА.

Кітайскія вайскоўцы далучыліся да сумесных трэніровак з беларускімі і расійскімі вайскоўцамі. 

У парадзе возьмуць удзел і 300 расійскіх вайскоўцаў.

Запрошаныя прадстаўнікі войскаў яшчэ сямі замежных дзяржаў, яны будуць прадстаўленыя параднымі разлікамі і сцягавымі групамі.

Акрамя некалькіх тысяч вайскоўцаў у парадзе 3 Ліпеня будзе задзейнічана больш за 300 адзінак баявой тэхнікі. У небе над Мінскам жыхары і госці сталіцы ўбачаць авіяцыю. Завершаць парад пляц-канцэрт роты ганаровай варты і выступленне зводнага вайсковага аркестра Узброеных Сіл.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?