«Наша Ніва» пісала, што абвесткі ў гарадскіх электрычках агучылі ў каланіяльным стылі. «Следующая станция Минск-Северный — Наступная станцыя Мінск-Паўночны — Next Stop Is Minsk Severniy».

Наступная станцыя Мінск-Паўночны — Next Stop Is Minsk Severniy — гучала смешна.

Чытайце таксама: Хацелі па-еўрапейску. Паслухайце, як па-англійску агучылі назвы станцый гарадской электрычкі АЎДЫЯ

Ці можна сабе ўявіць, каб у Варшаве па-англійску назвы станцый агучвалі так: następna stacja Warszawa Wschodnia — Next Stop Is Warsaw Wostochnaya? Або каб у Брусэлі гучала: …Bruxelles Nord — Next Stop Is Brussels Severniy? 

Новыя абвесткі ў электрычках, зробленыя да Еўрапейскіх гульняў, ужо карэктныя. Яны адпавядаюць зацверджаным Акадэміяй навук правілам перадачы геаграфічных назваў. 

Вось і гучыць цяпер «Next Stop Is Minsk Severniy… Next Stop Is Minsk-Paunochny…» Паслухайце:

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

4
Каментатар / Адказаць
23.08.1975 / 20:39
Ну, могуць, калі захочуць жа!) Прыемна, калі так аператыўна рэагуюць на сапраўды непатрыятычныя свае дзеі!
2
Каментатар / Адказаць
09.01.2018 / 05:26
Неслыхана, а вдруг Вова П. з Дзімай М. заблудзяцца?
0
Каментатар / Адказаць
01.02.2001 / 20:44
Гучанне зараз хоць напісанню на гугл-мэпс адпавядае. 

Я вось нямецкай мовы не ведаю асабліва, але назву магу там супаставіць з надпісам на мапе. Ужо лягчэй. 
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру