Сёння на прэс-канферэнцыі намеснік генпракурора Аляксей Стук паведаміў, што пацярпелая па справе Бурыкіна, якога яшчэ называлі «бацюшка са свастыкай», — яго старэйшая дачка, піша Tut.by
— Гэтыя падзеі былі з 2012 па 2016 год, а дачка 1999 года нараджэння. 6 чэрвеня было заведзена крымінальная справа па ч. 3 арт. 167, — паведаміў Аляксей Стук.
Па словах намесніка генпракурора, дзяўчына ўжо стала даваць паказанні. Журналісты адзначылі, што раней дачка бараніла бацьку.
— Яна баялася, ён досыць дэспатычны чалавек, — адзначыў Стук.
Нагадаем, сёння стала вядома, што Канстанцін Бурыкін стаў фігурантам новага разгляду. Заведзена крымінальная справа аб гвалце над заведама малалетнім. Яму пагражае ад васьмі да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі.