Скандальнага «бацюшку са свастыкай» Канстанціна Бурыкіна абвінавачваюць яшчэ і ў гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характара ў дачыненні да сваёй дачкі.

Чытайце: На «бацюшку са свастыкай» завялі справу за сэксуальны гвалт у дачыненні да малой дачкі

Што пра гэта ўсё думае праваслаўная царква? Нагадаем, што дэ-юрэ Бурыкін яшчэ застаецца ў сане праваслаўнага святара. 

Канстанцін Бурыкін і патрыяршы экзарх Беларусі Павел 

Пра гэта «Наша Ніва» спытала ў прэс-сакратара БПЦ айца Сергія Лепіна. 

«Мы вельмі засмучаныя, чакаем далейшага развіцця падзей. Што тут каментаваць? У нас няма на руках фактаў. Мы молімся і спадзяемся, каб гэта аказалася няпраўдай», — сказаў Лепін. 

Што будзе далей, калі абвінавачанні пацвердзяцца?

«На сёння ён забаронены ў служэнні, а сана не пазбаўлены. Справа ў тым, што для гэтага ёсць працэдура і царкоўны суд, на які ён не можа з'явіцца па зразумелых прычынах.

Але калі захоўванне некалькіх патронаў не з'яўляецца падставай для пазбаўлення сана, то сэксуальныя дзеянні з малалетнімі, разбэшчванне малалетніх… Гэта падстава», — так адказаў Лепін. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру