У Жлобінскім раёне электрычным токам быў смяротна траўмаваны мужчына, паведаміла БелТА.

Няшчасны выпадак адбыўся 22 чэрвеня ў вёсцы Каратковічы. Жыхар Светлагорска 1983 года нараджэння, які знаходзіўся ў гасцях, дапамагаў ставіць і напаўняць вадой басейн.

«У момант адключэння помпы ад сеткі ён закрануў электрычныя раздымы», - распавёў афіцыйны прадстаўнік Дзяржкамітэта судовых экспертыз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0