Кіраўнік дзяржавы пажадаў выпускнікам увасабляць мары ў жыццё і працаваць на канкрэтны, карысны людзям вынік.

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на Рэспубліканскім балі выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі, перадае БелТА.

«Нашай беларускай моладзі я хачу пажадаць, каб, мадэлюючы сваю будучыню, вы разумелi: усё, што мы робім, - робім не для прыгожай карцінкі ў сацыяльных сетках. Хоць гэта і модна цяпер - жыць анлайн у інтэрнэце.

Але мары трэба ўвасабляць у рэальным жыцці, і вам прыйдзецца гэта рабіць, працаваць на канкрэтны, карысны людзям вынік», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0