У дэманстрацыйным вальеры для дзікіх жывёл нацыянальнага парку «Белавежская пушча» з'явілася нованароджанае казуляня. З нейкіх прычын яно згубілася, магчыма, мама, ратуючы маляня ад драпежнікаў, уцякла занадта далёка, такое часам бывае ў прыродзе.

Але дзіцяня казулі знайшлі ў высокай траве жыхары вёскі Пелішча і перадалі знаходку работнікам нацыянальнага парку.

Спачатку жывёлінка была моцна аслаблена і напалохана, важыла толькі 1,5 кг. Яе пасялілі для выходжвання ў асобны вальер пад пастаяннае назіранне ветэрынарнага лекара Лізаветы. Догляд і клопат дапамаглі яму адужаць і падняцца на ножкі. Зараз тыднёвае малое добра сілкуецца, яго кормяць дзіцячым харчаваннем, але яно ўжо спрабуе маладую траву. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?