Кампанія Nongfu Spring вывучае магчымасць вытворчасці касметалагічных сродкаў з выкарыстаннем бярозавага сока, нарыхтаванага ў Беларусі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Па словах гасцей з Паднябеснай, такая касметыка карыстаецца попытам не толькі ў Кітаі, але і ў Японіі. Вытворца плануе пашырыць вытворчыя магутнасці, адкрыць новы завод, для чаго неабходныя вялікія аб'ёмы бярозавага соку.

Як праінфармаваў кітайскіх бізнесменаў начальнік упраўлення вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Мінлясгаса Андрэй Мацкевіч, у гэтым сезоне лясгасы нарыхтавалі звыш 17 тыс. тонаў напою.

«Бярозавы сок хутка губляе карысныя ўласцівасці, і неабходна прадумаць, як іх захаваць, каб транспартаваць на гэтак далёкія адлегласці. Разам з тым кітайскі рынак нам, безумоўна, цікавы», - падкрэсліў Мацкевіч.

Кампанія Nongfu Spring ўтворана ў 1996 годзе, з'яўляецца даччынай кампаніяй кітайскай карпарацыі YANG SHENG TANG GROUP, якая займае лідзіруючыя месцы ў топ-500 прыватных кампаній краіны. Ключавым напрамкам Nongfu Spring з'яўляецца рэалізацыя прыроднай пітной вады, фруктовых і агароднінных сокаў, напояў спецыяльнага прызначэння, напояў на аснове гарбаты.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру