Pexels
Курс біткойна ўпершыню са студзеня 2018 года перавысіў псіхалагічную адзнаку ў $ 12 тыс.
Згодна з CoinMarketCap, які вылічвае сярэдні курс больш чым па 20 біржах, да 10:00 кошт біткойна быў $ 12 590. На адной з самых буйных па аб'ёме таргоў біржы Binance біткойн падаражэў да $ 12864.
Максімальны гістарычны кошт валюты зафіксавалі ў снежні 2017 года. Тады цана за біткойн перавысіла $ 20 тыс. Затым ён абваліўся ў снежня 2018 года да 3 242 даляраў.