У астатніх краінах кантынентальнай Еўропы да канца гэтага тыдня таксама чакаецца перавышэнне сярэдніх чэрвеньскіх тэмператур на 10—15 градусаў.

Прычыны пагоднай анамаліі — шторм у Паўночнай Атлантыцы і магутны антыцыклон, які ўсталяваўся ў Цэнтральнай Еўропе.

Іх камбінацыя прыводзіць да таго, што на кантынент засмоктвае паток распаленага паветра з Сахары. Колькі гэта будзе доўжыцца, пакуль незразумела.

Сіноптыкі папярэджваюць: лета 2019 года стане ў Еўропе самым гарачым ад 2003 года, калі аналагічная пагодная анамалія за ліпень і жнівень забрала дзясяткі тысяч жыццяў.

«Перыяды анамальна гарачага надвор'я — бясшумныя забойцы. У 2003 годзе такая анамалія забрала ў Еўропе 70 тысяч жыццяў… Гарачае лета мінулага года ў Германіі прывяло да смерці па меншай меры 1000 чалавек», — піша ў «Твітары» кліматолаг Патсдамскага універсітэта Штэфан Рамшторф.

На гэты раз, кажуць навукоўцы, ахвяр можа быць нават больш, паколькі лета толькі пачалося і многія еўрапейцы яшчэ не паспелі адаптавацца да высокіх тэмператур.

Найгарачэй будзе ў некаторых рэгіёнах Францыі і Іспаніі: там слупок тэрмометра не апусціцца ніжэй за + 40 °C тры дні запар — ад серады да пятніцы.

Пры гэтым французскія СМІ ўжо паведамляюць аб трох загінулых ад «тэмпературнага шоку» адпачывальнікаў: 62-гадовая жанчына і двое мужчын, 70 і 75 гадоў, памерлі ад сардэчнага прыступу, зайшоўшы ў прахалодную ваду пасля доўгага ляжання на пляжы.

«Пекла надыходзіць», — рэзюмавала іспанскі метэаролаг Сільвія Лаплана, і гэты твіт разляцеўся па сеціве з хуткасцю віруса.

Яшчэ адзін твіт, які шырока разышоўся, параўноўвае карту прагнозу ў Францыі на чацвер 27 чэрвеня з вядомай карцінай Эдварда Мунка «Крык».

Па словах яго аўтара Рубена Халалі, за 15 гадоў працы ў метэаслужбе ён не бачыў нічога падобнага.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?