Дэлегацыя Украіны пакінула Парламенцкую асамблею Рады Еўропы пасля таго, як асамблея прагаласавала за праект рэзалюцыі аб пацверджанні паўнамоцтваў дэлегацыі РФ у поўным аб'ёме, піша tass.ru.

Кіраўнік украінскай дэлегацыі Уладзімір Ар'еў заявіў, што пытанне аб далейшым знаходжанні Украіны ў ПАРЕ будзе вырашаць новы склад Вярхоўнай Рады, абраны ў выніку будучых выбараў, якія маюць адбыцца 21 ліпеня.

Летнюю сесію ПАРЕ таксама пакідаюць дэлегацыі Польшчы, Славаччыны, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Грузіі. 

Чытайце: Расію вярнулі ў ПАРЕ без санкцый

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0