Увечары 26 чэрвеня ў Мінску прайшоў моцны дождж з навальніцай. Падчас непагадзі вецер сарваў адзін з банэраў, які размешчаны на МКАД у раёне ЦЭЦ-4. Расцяжку знесла на праезную частку.

Так выглядала сёння ўвечары Беларусь на радыёлакацыйнай карце метэаз'яваў.

Так выглядала сёння ўвечары Беларусь на радыёлакацыйнай карце метэаз'яваў.

Чытачы TUT.BY даслалі фотаздымкі з кальцавой дарогі.

На адной з іх відаць, што банер зачапіў адзін з аўтамабіляў на дарозе. Невядома, ці пацярпеў хтосьці ў выніку інцыдэнту.

Паведамляецца таксама пра падтапленні ў некаторых раёнах горада. Так, напрыклад, было на скрыжаванні вуліц Нёманскай і Казіміраўскай, а таксама ў раёне плошчы Бангалор і вуліцы Маякоўскага, у Зялёным Лузе, у мікрараёне Сухарава і на Ангарскай. Заліло і стадыён «Дынама», дзе быў запланаваны забег на 100 метраў з бар'ерамі.

View this post on Instagram

#minsk2019 #дождь#minsk2019_dna

A post shared by Алена Хоровец (@alenakhorovets) on

На сераду і чацвер абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за спякоты і навальніц.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?