flickr.com
Музычны альбом Лэдзі Гагі і Брэдлі Купера «Зорка нарадзілася», выпушчаны ў 2018 годзе, стаў самай прадаванай пласцінкай сучаснасці. Пра гэта паведамляе Variety.
Зборнік трэкаў быў прададзены накладам шэсць мільёнаў асобнікаў па ўсімі свеце. Таксама амерыканская асацыяцыя гуказапісвальных кампаній (RIAA) заявіла аб тым, што альбом «Зорка нарадзілася» двойчы стаў плацінавым (г.зн. у ЗША прададзена больш за 1 млн копій).
Гэты дыск стаў лідарам хіт-параду Billboard 200, а кампазіцыя Shallow, якая прынесла Лэдзі Гага і Брэдлі Куперу прэмію «Оскар» у намінацыі «Найлепшая песня ў фільме» («Зорка нарадзілася»), заняла верхнія радкі Billboard Hot 100 у сакавіку 2019 года.





