«Гэтая краiна павiнна i можа жыць лепей» — прыйшло ў галаву, калi я пабачыў на дзвярах у пад'езд вось такую паперку.

Нават настрой палепшаў. Вось будучы прадпрымальнiк!

Дзецi не ведаюць, што такое мыты, забароны, дазволы, падаткi i iншае.

Але ўсяго праз паўгадзiны нейкi вельмi пiльны дарослы сарваў паперку, скамечыў i кiнуў пад ногi на падлогу.

Эх, дарэмныя мары…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0