Фота з Вікіпедыі

Фота з Вікіпедыі

Лібералы «проста не могуць больш дыктаваць што-небудзь падобнае на тое, як яны спрабавалі гэта рабіць на працягу апошніх дзесяцігоддзяў», заявіў прэзідэнт Уладзімір Пуцін у інтэрв'ю газеце Financial Times.

«Ёсць, вы ведаеце, сучасная так званая ліберальная ідэя. Яна, па-мойму, проста сябе зжыла канчаткова. Нашы заходнія партнёры прызналі, што некаторыя элементы яе нерэалістычныя», — сказаў ён.

У ЗША і еўрапейскіх краінах адбыўся адрыў кіруючых элітаў ад насельніцтва, лічыць Пуцін. «Што адбываецца на Захадзе? У чым прычына феномену Трампа ў ЗША? Што адбываецца ў Еўропе? Кіруючыя эліты адарваліся ад народа», — лічыць прэзідэнт Расіі.

У якасці прыкладу ён прывёў праблему з мігрантамі ў ЗША. Прыхільнікі лібералізму нічога не робяць, кажуць, што ўсё добра, а насельніцтва, якое «кожны дзень сутыкаецца з праблемай у Тэхасе або Фларыдзе», не вельмі шчасліва, сказаў Пуцін.

«Ліберальная ідэя прадугледжвае, што нічога рабіць не трэба. Мігранты могуць беспакарана забіваць, рабаваць і гвалціць, таму што іх правы як мігрантаў павінны быць абаронены. А што гэта за правы? За кожным злачынствам павінна ісці пакаранне», - дадаў Пуцін.

Словы Пуціна пракаментаваў кіраўнік Еўрарады Дональд Туск

«Той, хто заяўляе, што ліберальная дэмакратыя зжыла сябе, таксама сцвярджае, што сябе зжылі свабоды, што вяршэнства закона і правы чалавека», — адзначыў ён.

 Па словах Туска, сапраўды зжылі сябе «аўтарытарызм, культ асобы і ўлада алігархаў». «Нават калі часам яны могуць здацца эфектыўнымі», - указаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?